Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!

Адзіны дзень бяспекі

Дата: 27 февраля в 16:36, Обновлено 27 февраля в 16:37
Автор: Орешко К. С.

Адзіны дзень бяспекі 

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» работнікі Акцябрскага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Ратавальнікі наведалі шэраг навучальных устаноў раёна, дзе правялі навучальныя эвакуацыі, «урокі бяспекі», паказалі мультфільм «Чароўная кніга».

Не засталіся па-за ўвагай і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры наведваньні працоўных калектываў работнікі МНС распавялі прысутным аб правілах карыстання вогнетушыцелем, аб карыснасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і аб дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач», а таксама паказалі відэафільм «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», у якім наглядна прадэманстраваны правілы паводзін калі пачулі сігнал «Увага ўсім».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.